Можно и по-русски. Засомневалась в фамилии Шевченко( Козарез был оставлен в одной из деревень Ст.Дор.р-на на лечение), потому что буквально вчера и сегодня записывала воспоминания женщины из той местности, где" ішлі і ішлі коннікі, як сцяна. Каля двух сутак ішлі і сталі. Доўга стаялі. Паелі ў нас і бульбу малую яшчэ, жыта зялёнае пяклі ў каласах, калгасных і свіней, і авечак, і цялят. Потым пачалі коней есці. Доўга стаялі. Ва ўрочышчы паміж трымя вёскамі. А прыйшлі яны да нас з боку С.Дарог праз Луку". Ішлі казакі з усёй непашкоджанай зброяй: цягнулі гарматы, арудзія, пешшу многа ішло. Ішлі шарэнгамі. Дык вось, г.зн., што праз Луку прайшлі і доўга стаялі 43-я і 47-я дыв-і. Цяпер і ўзнікае гэта пытанне, якое патрабуе дакладна разглядзець на тым дакуменце пра камандзіраў прозвішча. Сустрэнемся абавязкова, толькі, як здам свае доследчыя работы. А то пошукавая ўдача адвернецца. А прозвішчы знаходжу запісваючы і вывучаючы раней запісаныя ўспаміны. З усіх дзесяткаў сведчанняў - усе героі. Толькі адзін- здраднік. Афіцэр. і не з 32-й. Прозвішча невядома. Хавалі, лячылі, а ён потым немцаў прывёў. Немцы забралі з яшчэ большым чынам параненага, можа, нават, палкоўніка- у вёсках не разбіраліся ў званнях. Той быў такі паранены, што ,калі ветэрынар у жыце паліў яго нагу нейкай сумессю- палезлі з раны чэрві. Нашы яго вылечылі, а аднапалчанін, выходзіць, прадаў.